Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 28 ліпеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 15–21°С, максімальная днём плюс 28–34°С.

У Мінску 28 ліпеня пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 18–20°С, максімальная днём плюс 31–33°С.

29 ліпеня ў Беларусі пераменная воблачнасць. У асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 15–21°С,

максімальная днём плюс 28–34°С, па паўднёвым захадзе месцамі да плюс 35°С.

30 ліпеня ноччу пераменная воблачнасць, днём пахмурна з праясненнямі. Ноччу па паўднёвым захадзе, а днём і ў цэнтральных раёнах рэспублікі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Днём у асобных раёнах моцныя дажджы, магчымы град. Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на заходні 5–10 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15–20 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 16–22°С, максімальная днём плюс 28–34°С, па захадзе плюс 22–27°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?