У Мінску невядомыя апаганілі помнік арханёлу Міхалу, усталяваны каля касцёла святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл).

Невядомыя ў ноч на 27 ліпеня расклалі на помніку пляшкі, цыгарэты і рэшткі ежы. Сляды папойкі раніцай 27 ліпеня выявілі парафіяне касцёла.

Па словах вернікаў, блюзнерства сітуацыі пагаршае тое, што, паводле вучэння Каталіцкага касцёла, арханёл Міхал з’яўляецца апекуном Беларусі.

Гэта ўжо не першы выпадак апаганьваньня каталіцкіх храмаў у Беларусі за апошні час. Так, у Бабруйску ў канцы мая былі выяўленыя надпісы на сценах былога езуіцкага касцёла, які з’яўляецца да таго ж гісторыка-культурнай каштоўнасцю: «Смерць каталікам!», «Бі паноў, ратуй Расію» ды інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?