Месяц таму, 19 чэрвеня, Ніна Багінская выйшла са сцягам на Кастрычніцкую плошчу.

Месяц таму, 19 чэрвеня, Ніна Багінская выйшла са сцягам на Кастрычніцкую плошчу.

У Мінску затрыманая грамадская актывістка, 65-гадовая Ніна Багінская, паведаміла грамадская актывістка Ганна Шапуцька.

«Яна вырашыла праводзіць яе на прыступках суда Першамайскага раёна, каб такім чынам не толькі адзначыць сапраўдны дзень незалежнасці Беларусі, але і выказаць пратэст супраць несправядлівых судовых рашэнняў і прысудаў у дачыненні да грамадзкага актывіста Андрэя Моўчана, якога судзілі тут», — сказала Шапуцька.

Багінская выйшла да будынка суда з бел-чырвона-белым сцягам і прастаяла там прыкладна паўгадзіны.
Калі актывістка ўжо сабралася сыходзіць, да яе пад’ехаў мікрааўтобус, і яе затрымалі. «Куды яе павезлі, нам пакуль невядома», — сказала Шапуцька.

***

22:37

Ганна Шапуцька ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку паведаміла, што спадарыню Ніну пратрымалі тры гадзіны ў РУУСе і адпусцілі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?