Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, 24-гадовая мінчанка ўладкавалася працаваць памочнікам выхавацелькі ў дзіцячы сад па праспекце Незалежнасці.

У першы працоўны дзень яна ўбачыла, што адна з дзяўчынак стаіць і плача.

Дзяўчына вырашыла супакоіць дзіця; суцяшаючы, яна звярнула ўвагу на залаты ланцужок з крыжыкам на шыі дзяўчынкі.

Дзіця дзяўчына супакоіла, зняла залатыя ўпрыгожванні і паклала сабе ў кішэню. У гэты ж дзень з рук за 280 тысяч рублёў прадала ланцужок, а затым за 140 тысяч рублёў — крыжык. Атрыманыя грошы былі выдаткаваныя на спіртное і закускі.

Увечары бацькі дзяўчынкі выявілі прапажу і звярнуліся ў міліцыю.

Неўзабаве падазраваная ў рабаванні была затрыманая і дае прызнальныя паказанні. Сума шкоды складае 1,8 млн. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?