Фота Юрася Губарэвіча.
27 ліпеня Аляксандр Мілінкевіч выйшаў на пікет на праспеце Незалежнасці ва Уруччы. Тут зарэгістраваная ініцыятыўная група лідара руху «За Свабоду». Збор подпісаў праходзіць пад бел-чырвона-белым сцягам і сцягам Еўрасюзу.
Як паведаміў «НН» адзін з сябраў ініцыятыўнай групы Сяржук Бахун, прыблізна а 19-й да пікетоўцаў падышлі міліцыянты і запатрабавалі дакументы. Некалькі супрацоўнікаў апранутыя ў бронекамізэлькі. Перапісаўшы дадзеныя, міліцыянты пайшлі ў машыну, адзін з іх з кімсьці кансультуецца па тэлефоне.
Па словах Сержука Бахуна, мінакі даволі даволі ахвотна ідуць на кантакт з пікетоўцамі.