27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Гэты дзень быў абвешчаны Днём Незалежнасці Беларусі. У 1996 годзе свята было перанесена на 3 ліпеня — Дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У сувязі з гэтым карэспандэнты БелаПАН разам з вядомым паэтам, кандыдатам у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Уладзімірам Някляевым адправіліся на вуліцы Мінска, каб спытаць, ці памятаюць гараджане пра 27 ліпеня і што для іх азначае само паняцце «незалежнасць».

Адным з удзельнікаў апытання міжволі стаў і галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка», даволі вядомым калумніст інфармацыйнага агенцтва БелТА Вадзім Гігін, які атрымаў у падарунак за веданне найноўшай гісторыі Беларусі кнігу, падпісаную аўтарам — Уладзімірам Някляевым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?