Намесніца старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка 27 ліпеня была знятая з уліку ў міліцыі. Умоўны тэрмін пакарання скончыўся 22 ліпеня.

«Прынамсі фармальна я маю правы звычайнага грамадзяніна, — расказала Наста Палажанка. — Раней за заўвагі ад міліцыі альбо адміністрацыйныя пакаранні мне ў любы момант маглі змяніць меру стрымання і адправіць у турму. Цяпер мяне больш не будзе правяраць участковы, я выязная».

За падзеі 19 снежня 2010 году Наста Палажанка была асуджаная на 1 год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на 1 год. Амаль два месяцы яна знаходзілася ў СІЗА КДБ.

Фармальна ў дачыненні да Палажанкі беларускія ўлады выканалі патрабаванні міжнароднай супольнасьці не толькі вызваліць, але і рэабілітаваць палітвязняў.
Здарылася гэта, аднак, пасля таго, як дзяўчына цалкам адбыла прысуджаны ёй умоўны тэрмін пакарання.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?