Афіцыйны продаж квіткоў на гульню 3-га кваліфікацыйнага раунда Лігі Еўропы, што пройдзе 2 жніўня, пачаўся сёння.

Дырэктар клуба «Гомель» Яўген Пабалавец у сваім Твітары напісаў, нібы 90% білетаў ужо прададзеныя — іх раскупілі прадпремствы горада яшчэ загадзя.

Гэта выклікала ажыятаж: чарга ў касы з’явілася ўжо а 03.00 ночы. Прыблізна каля сёмай гадзіны, згодна з адпаведным запісам, скампанавалася ўжо першая сотня… ў другую касу.

Пачатак працы кас — 10 гадзіна раніцы. На момант іх адкрыцця каля стадыёна сфармаваліся тры доўгія чаргі. Заўзятары, што прыехалі па квіткі яшчэ ўначы, склалі адмысловыя спісы, па якіх агучвалі прозвішча наступнага пакупніка білетаў.

Сярод людзей у чэргах была даволі нервовая атмасфера, бо яны баяліся, што білетаў можа не хапіць. Некаторыя куплялі па дзесяць і больш білетаў у адны рукі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?