На Алімпіядзе ў Пекіне ў 2008 г. беларусы заваявалі 19 медалёў (4 залатыя, 5 сярэбраных, 10 бронзавых), у Афінах-2004 — 15 (2, 6, 7), Сіднэі-2000 — 17 (3, 3, 11), Атланце-1996 — 15 (1, 6, 8).

Колькі будзе зараз? Колькі залатых, колькі сярэбраных, колькі бронзавых?

Перад камандай пастаўлена чыноўнікамі задача — 25 узнагарод, прычым 5 найвышэйшай спробы.

Ці рэальна? Як Вы лічаце? Аргументуйце.

Хто, на Вашую думку, уздымецца на п’едэстал, і за кім будзеце сачыць персанальна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0