28.07.2012 / 15:28

Ураджэнец Беларусі стаў камандуючым ваенна-марскімі сіламі Украіны 3

27 ліпеня Віктар Януковіч прызначыў на гэтую пасаду віцэ-адмірала Юрыя Ільіна.

Нарадзіўся віцэ-адмірал Ільін 21 жніўня 1962 ў горадзе Рагачоў Гомельскай вобласці Беларускай ССР.

Пасля заканчэння Мінскага Сувораўскага ваеннага вучылішча Ільін паступіў у Адэскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча імя Фрунзе.
З 1983-га па 1991 год праходзіў службу ў асобнай брыгадзе марской пяхоты Чарнаморскага флоту на пасадах камандзіра ўзвода і камандзіра батарэі. З 1998 па 2003 год камандаваў асобнай брыгадай марской пяхоты ВМС Украіны. З 2005 па 2008 год праходзіў службу вайсковым прадстаўніком групы афіцэраў у міжнародных штабах і місіях ў ЗША.

Перад прызначэннем камандуючым ВМС займаў пасаду першага намесніка камандуючага.

Акрамя таго Ільін скончыў Нацыянальны універсітэт абароны Украіны. Жанаты, мае дачку

0
R / Адказаць
28.07.2012 / 15:43
Як прадстаўнік Рагачова лічу, што гэтая навіна мусіць быць мегагалоўнай навіной :)
0
з Рагачоускага раёну / Адказаць
28.07.2012 / 16:33
Прыемна за земляка... У свой час застауся ва Украiне i не памылiуся.
0
ВОХР / Адказаць
28.07.2012 / 17:16
Не понял, чем это нам угрожает, со стороны Украины? У нас, слава богу, в республике только Минское море, в которое ничей флот и подлодки не заплывут и ничья морская пехота из него не высадится... В целом считаю, что нам нужно развивать речные флотилии, включая авианесущую способность для фронтовой авиации.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру