Анархіст і сталы аўтар «Нашай Нівы» Лёлік Ушкін стаў рэдактарам украінскага палітычна‑сатырычнага часопісу «Параска.инфо». Яго прэзэнтацыя адбылася ў гэтую нядзелю ў кіеўскай кавярні «Кватэра бабуіна». Сабралася багата людзей, сярод якіх было некалькі дэпутатаў Вярхоўнай Рады.

Сам Лёлік кажа, што новы часопіс будзе працягваць традыцыі беларускіх «Навінак», а распаўсюджвацца выданьне будзе ў парлямэнце, адміністрацыі прэзыдэнта, кабінэце міністраў Украіны, зь іх жа «Параска» ўласна і зьбіраецца сьцябацца.

Пакуль выданьне ня мае сталага фінансаваньня, таму пакуль невядома зь якой пэрыядычнасьцю будзе выходзіць часопіс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?