30.07.2012 / 14:09

Ля Гродна сутыкнуліся 11 аўтамабіляў

Усё пачалося з невялікага ДТЗ.

Адзінаццаць машын атрымалі пашкоджанні ў ДТЗ недалёка ад возера Юбілейнае.

Пасля невялікага ДТЗ у кірунку Гродна, якое адбылося з-за невыканання дыстанцыі, два аўтамабілі паспелі спыніцца, а наступны — не.
Ён штурхануў машыны перад сабой. «Ровэр», які рухаўся следам, каб пазбегнуць сутыкнення з «аўтаскопам», выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з «Маздай». У выніку да пяці пацярпелых у ДТЗ транспартных сродкаў дадаліся яшчэ шэсць, паведамілі ў ДАІ.

Шпіталізаваць пры гэтым нікога не прыйшлося.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру