Пазіцыя Генеральнага сакратара Інтэрпола Рональда Ноўбла, які падтрымаў версію афіцыйнага Мінска, падвяргаецца сур’ёзнай крытыцы, піша Бі-Бі-Сі. «На адрас беларускага КДБ гучаць абвінавачванні ва ўстаноўцы бомбы, правядзенні паказнога суду і выбіванні сведчанняў з дапамогай катаванняў», — піша Бі-Бі-Сі.

Радыё адзначае, што інтэрполавец Рональд Ноўбл падтрымаў афіцыйную лінію беларускіх уладаў і ў заяве Інтэрполу па следству было адзначана, што «следства было праведзена прафесійна, а арышт Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва паставіў кропку ў пытанні, хто адказны за выбух».

Журналіст Бі-Бі-Сі Джон Свіні наведаў Любоў Кавалёву ў Віцебску і змяніў сваё меркаванне наконт красавіцкага тэракту. Жанчына паведаміла замежнаму рэпарцёру, што КДБ пастаянна сочыць за ёй.

Кавалёва па-ранейшаму мяркуе, што ў дзяржаўных абвінаваўцаў няма ніводнага яўнага доказу супраць яе сына. Яна нагадвае пра незвычайную хуткасць затрымання, следства, суда. Яна лічыць, што і яе сына, і Канавалава катавалі.

«Рональд Ноўбл можа не баяцца адной беларускі, але дзякуючы ёй многія людзі засумняваліся ў справядлівасці беларускага правасуддзя», — падсумоваўвае рэпарцёр.

Аповед з падарожжа брытанца ў Беларусь можна пачуць у перадачы BBC Radio 4 «Катаванні ў ХХІ стагоддзі» (на англійскай мове).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?