30.07.2012 / 15:27

Беларускія ўлады не звярталіся да арганізатараў «плюшавага дэсанту» 4

Шведы разглядаюць магчымасць падрыхтоўкі афіцыйнага дакумента для праваахоўных органаў Беларусі.

Беларускія ўлады і Камітэт дзяржаўнай бяспекі не звярталіся да арганізатараў «плюшавага дэсанта» пасля апублікавання адкрытага ліста аднаго з ініцыятараў акцыі Пэра Кромвэла Аляксандру Лукашэнку. Аб гэтым Кромвэл паведаміў у інтэрв’ю БелаПАН 30 ліпеня.

«З часу публікацыі нашай заявы адносна праведзенай акцыі і майго адкрытага ліста Аляксандру Лукашэнку ніхто з прадстаўнікоў беларускай улады або КДБ не выходзіў з намі на сувязь, не было абсалютна ніякіх кантактаў», — сказаў Кромвэл.

Паводле яго слоў, цяпер арганізатары «плюшавага дэсанту» разглядаюць магчымасць падрыхтоўкі афіцыйнага дакумента для праваахоўных органаў Беларусі.
Гэта абумоўлена тым, што папярэднія заявы Кромвэла і іншых удзельнікаў акцыі, зробленыя ў інтэрнэце або ў СМІ, фактычна не з’яўляюцца афіцыйнымі дакументамі для следства.

Нагадаем, шведскі самалёт перасёк дзяржаўную мяжу Беларусі раніцай 4 ліпеня з боку Літвы. Над Івянцом і Мінскам былі скінутыя сотні плюшавых мядзведзяў з дэмакратычнымі лозунгамі. Адказнасць за акцыю ўзялі на сябе прадстаўнікі шведскай піяр-кампаніі Studio Total. Гэтай акцыяй яны хацелі падтрымаць свабоду слова ў Беларусі.

Беларускія ваенныя і памежнікі адмаўлялі факт незаконнага перасячэння мяжы замежным самалётам, пакуль арганізатары акцыі не выклалі ў інтэрнэце відэа, якое пацвярджала гэты палёт.

0
padarozhny / Адказаць
30.07.2012 / 16:07
“… разглядаюць магчымасць падрыхтоўкі афіцыйнага дакумента для праваахоўных органаў Беларусі ...” ============================= Дык рыхтуйце хутчэй, ліха вашай матары! Бо пакуль адзіны адчувальны вынік вашае “гераічнае акцыі” – Антон Сурапін ды Сяргей Башарымаў за кратамі.
0
R / Адказаць
30.07.2012 / 17:30
...Александр Лукашенко на совещании силовиков http://nn.by/?c=ar&i=77381&lang=ru лишь факт незаконного ... ===== Пераблыталі href і тэкст спасылкі. "Читать полностью http://nn.by/?c=ar&i=77381&lang=ru" ===== Гэта, верагодна, выпадкова дадалося ў канец навіны. Магчыма, гэта трэба выдаліць.
0
Михалыч / Адказаць
30.07.2012 / 18:55
"магчымасць падрыхтоўкі афіцыйнага дакумента для праваахоўных органаў Беларусі." Явка с повинной облегчит участь нарушивших закон. Рекомендую также "явку с повинной" в Литовское правосудие. Все остальное - трёп.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру