30.07.2012 / 16:43

У Быхаўскім раёне міліцыя разагнала летнік сацыял-дэмакратаў 2

На турбазе каля пяцідзесяці чалавек меліся прабыць тыдзень.

У Быхаўскім раёне на турбазе Магілёўскага металургічнага завода супрацоўнікі міліцыі пагрозамі вымусілі згарнуць летнік, які арганізавалі «Маладыя сацыял-дэмакраты» і «Маладая грамада», паведаміла адна з арганізатарак Юлія Міцкевіч. Сярод удзельнікаў ёсьць і замежнікі — расейцы і француз.

Паводле Міцкевіч, на турбазе каля пяцідзесяці чалавек меліся прабыць тыдзень. Са слоў актывісткі, усе фінансавыя пытаньні былі вырашаныя з уладальнікам турбазы загадзя. Але сёння было заяўлена, што на турбазу прыяжджаюць спартоўцы.

Летнікі маладыя сацыял-дэмакраты праводзяць штогод. Сёлета цягам тыдня актывісты збіраліся праводзіць у летніку адукацыйныя мерапрыемствы ды абменьвацца практычным досьведам са сваімі замежнымі калегамі.

0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
30.07.2012 / 18:28
Маладыя сацыял-дэмакраты і Маладая Грамада -- гэтыя назвы трэба пісаць праз злучок. Гэта ад 2005 года адна арганізацыя.
0
Мікола / Адказаць
30.07.2012 / 22:43
Дзе прозвішча ўладальніка турбазы??
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру