30.07.2012 / 16:49

Свята «Афіцэры КДБ — дзецям!» пройдзе на Іллю ў летніку «Зубраня» 11

Тэматычнае свята «Афіцэры КДБ — дзецям!», прымеркаванае да 95-годдзя органаў ВЧК-КДБ, пройдзе 2 жніўня ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня».

На свяце пройдуць паказальныя выступы групы «Альфа», будзе разгорнута палявая кухня для дзяцей, што адпачываюць у цэнтры. Хлопцаў чакае сустрэча з супрацоўнікам КДБ, які распавядзе ім аб структурных падраздзяленнях Камітэта дзяржбяспекі, іх асноўных задачах і функцыях па абароне грамадства і дзяржавы.

Акрамя таго, для дзяцей арганізуюць ваенна-спартыўную гульню «Патрыёт». Яны змогуць пазнаёміцца ​​з прыёмамі абыходжання са зброяй і сродкамі сувязі.

У НДЦ «Зубраня» выказалі ўпэўненасць, што тэматычнае свята «Афіцэры КДБ — дзецям!» стане не толькі яркай старонкай у жыцці дзяцей, але і важнай прыступкай грамадзянска-патрыятычнага выхавання.

0
Бенедзікт / Адказаць
30.07.2012 / 17:21
Летнік - "Юны сябра гестапа" ...
0
Яраслаў / Адказаць
30.07.2012 / 17:38
Прыйдзе Ілля - наробіш гнілля.
0
Прастой / Адказаць
30.07.2012 / 17:46
І глаўнае, што далжно вынесьці падрастаюшчэе пакаленіе - стучаць, стучаць і стучаць.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру