30.07.2012 / 19:17

Дзіркі ў ходніках: за тыдзень ніхто не адрамантаваў — фоты

Яміну ў ходніках каля хімфака БДУ на вуліцы Ленінградскай па-ранейшаму абходзяць тысячы пешаходаў.

Вуліца Ленінградская.

Вуліца Ленінградская.

Дзіркі ў ходніках як цікавостка Мінска? Пр.Незалежнасці, 18.

Пр.Незалежнасці, 18.

Пра тое, як у Мінску кладуць плітку «Наша Ніва» паведамляла на сайце яшчэ ў пятніцу 20 ліпеня. У газеце публікацыя выйшла ў сераду 25 ліпеня. Але з таго моманту на тых участках сталіцы нічога не змянілася. Яміну ў ходніках каля хімфака БДУ на вуліцы Ленінградскай па-ранейшаму абходзяць тысячы пешаходаў, нікуды не дзелася і дзірка за кіёскам «Белсаюздруку» каля дома па адрасе пр. Незалежнасці, 18.

Адзначым, што зафіксаваныя на фота ўчасткі — неадзінкавыя. На адным толькі праспекце Незалежнасці можна налічыць дзясяткі падобных месцаў.

Хто кладзе плітку ў Мінску

Будаўніцтвам, капітальным рамонтам гарадскіх дарог займаецца дзяржаўнае прадпрыемства «Упраўленне дарожна-маставога будаўніцтва і добраўпарадкавання Мінгарвыканкама». Гэтае ж прадпрыемства займаецца і вытворчасцю будматэрыялаў, у тым ліку пліткі.

СП

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру