30.07.2012 / 20:09

Першы беларускі аблом: Новікава заняла 7-е месца 48

Штангістка: «У мяне медалі адабралі. Будзем падаваць апеляцыю».

Прагназавалася, што сёння беларусы заваююць на Алімпіядзе першы медаль.
Спадзяваліся, што гэта зробіць цяжкаатлетка Настасся Новікава — бронзавая прызёрка Пекіна-2008. У яе былі шанцы калі не на золата, то прынамсі на п’едэстал.

Настасся паказала сёння вынік 230 кг (103 кг у рыўку, 127 кг у штуршку). Але ў штуршку суддзі не залічылі трэцюю спробу, дзе Новікава падымала вагу 133 кг, што выводзіла яе на п’едэстал.

Золата ў кітаянкі Ксеін Лю — 246 (алімпійскі рэкорд): 108+138, срэбра ў Пімсіры Сірыкаеў (Тайланд) — 236 (100+136), бронза — у Юліі Каліны (Украіна) — 235 (106+129).

«У рыўку ў мяне звычайна мала што атрымліваецца. Хоць на трэніроўках усё нармальна выходзіць. А тут не атрымалася. Што тычыцца штуршка…

Паступова прыходжу ў сябе пасля таго, што здарылася. Вы самі ўсё бачылі. Апошні падыход быў самым лепшым. Не ведаю, што там не спадабалася. Будзем падаваць апеляцыю.
Што я магу сказаць? Адабралі медаль…», — цытуе Насту Прессбол.
0
Уладзімір Ляхоўскі / Адказаць
30.07.2012 / 20:19
Мэтанакіравана душылі беларуску. Не хацелася б верыць у палітычную замову.
0
Ох і разнос будзе ! / Адказаць
30.07.2012 / 20:29
Такое уражанне , што увогуле нічога не прывязуць
0
Мікалай / Адказаць
30.07.2012 / 20:44
Пагаджуся, што душылі - занадта шмат не залічылі падыходыў. Апошні падыход быў нармальны, але яго не залічылі таксама.
Паказаць усе каментары/ 48 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру