30.07.2012 / 23:12

Міхалевіча выключылі з цэнтральнай базы Інтэрпола 2

Гэта вынікае з адказу Інтэрпола на зварот Міхалевіча ў гэтую міжнародную арганізацыю.

Аб гэтым былы кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі напісаў у сябе ў Фэйсбуку.

«Карацей, мяне выключылі з цэнтральнай базы. У якіх краінах у базах я застаўся, не гаворыцца», — напісаў палітык-палітэмігрант.

Нагадаем, што летась Міхалевіч здолеў збегчы з Беларусі пасля вызвалення з СІЗА КДБ. У снежні 2011 года Алеся Міхалевіча затрымалі ў польскім аэрапорце, бо яго імя знаходзілася ў спісе вышуку Інтэрпола з падачы Беларусі. Тады для вырашэння сітуацыі прыйшлося ўмяшацца польскаму міністэрству замежных спраў. Пазней палітык накіраваў ліст у Інтэрпол з просьбай растлумачыць сітуацыю з яго затрыманнем

0
Грынявіцкі / Адказаць
31.07.2012 / 17:18
Няўжо Ноўблу далі па шыі?Нарэшце...
0
. / Адказаць
31.07.2012 / 18:19
Прэцэдэнт ці не? Сама асоба, што знаходзіцца у вышуку, можа праз пэуныя намаганні выдаліць сябе са спісу?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру