Дарагія сябры!

ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» віншуе вас з паступленнем у ВНУ краіны.

Мы выказваем асаблівую падзяку тым, хто падчас здачы тэстаў абраў беларускую мову. Ганарымся тымі, хто здолеў выканаць тэставыя заданні на 100 балаў. Гэта сапраўдны грамадзянскі ўчынак і значны асабісты ўклад у святкаванне 130-гадовага юбілею класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У адпаведнасці з дзейным заканадаўствам вы маеце магчымасць вучыцца на беларускай мове. Для гэтага неабходна напісаць адпаведную заяву на імя дэкана вашага факультэта.

Спадзяемся, што дзякуючы вашым намаганням гэты навучальны год пачнецца на беларускай мове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0