Справа на падставе ч. 1 арт. 161 Крымінальнага кодэкса (неаказанне дапамогі хвораму без уважлівых прычын асобай, якая займаецца медыцынскай практыкай) расследавана пракуратурай Навабеліцкага раёна Гомеля.

Як паведаміў пракурор Навабеліцкага раёна Раман Валетаў, справа была распачата ў дачыненні да медыцынскай сястры, якая працуе ў сярэдняй школе.

14 снежня 2011 года на школьнай пляцоўцы пабіліся падлеткі, у выніку чаго аднаму з вучняў зламалі нос.
Дзеці пабеглі разам з пацярпелым у школьны медпункт і ўбачылі, што медсястра выходзіць з кабінета. «Мабыць, яна сыходзіла з працы. Калі дзеці папрасілі аказаць дапамогу іх траўмаванаму таварышу, медсястра адмовілася, адказаўшы: „Няма чаго было біцца“, і пайшла», — сказаў пракурор.

У выніку падлетка забрала хуткая, і дапамога была аказана ў бальніцы.

Праверку інцыдэнту — бойкі — праводзіў аддзел Следчага камітэта. 7 мая 2012 года пракурор Навабеліцкага раёна сваёй пастановай распачаў крымінальную справу. Валетаў падкрэсліў, што за 2011–2012 гады крымінальныя справы на падставе такога артыкула ў Беларусі не распачыналіся.

Медсястра поўнасцю прызнала сваю віну, але ў сувязі з законам «Аб амністыі» яна, як пенсіянер і як пацярпелая ў выніку аварыі на ЧАЭС, была вызвалена ад крымінальнай адказнасці. Справа спынена.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?