Легенда баскетбола Дэніс Родман выпусціць кнігу для дзяцей.
Кніга з'явіцца на прылаўках кнігарняў бліжэй да канца года пад назвай «Дэніс дзікі бык». Змест кнігі пакуль невядомы. Але кажуць, што баскетбаліст будзе даваць «добрыя ўрокі для дзяцей на аснове ўласнага досведу».
Паведамляецца таксама, што Родман нядаўна памірыўся са сваім бацькам, што і матывавала яго на напісанне такой кнігі.
Дэніс спадзяецца, што такі твор дапаможа яму ўмацаваць адносіны і з уласнымі дзецьмі.

Дэніс Родман з'яўляецца уладальнікам пяці чэмпіёнскіх пярсцёнкаў НБА, неаднаразова быў лепшым па падборы у НБА, таксама ўваходзіць ў Залу Славы галоўнай баскетбольнай лігі планеты.

Завязаўшы з баскетболам на прафесійным узроўні, Дэніс зрабіў нядрэнную кар'еру ў кіно,
ён рэгулярна з'яўляецца ў разнастайных ток-шоў і тэлеперадачах. Родман часта эксперыментуе са сваім знешнім выглядам, выкарыстоўваючы грым, розныя прычоскі, пірсінг і татуіроўкі. Аднойчы, ён нават зняўся ў ...вясельнай сукенцы, што шакавала шматлікіх прыхільнікаў вялікага баскетбаліста. Можна сказаць, што дзіцячая кніга ад Родмана -- гэта таксама вялікі сюрпрыз, але са знакам плюс.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?