Следчы камітэт праводзіць праверкі па фактах гібелі двух дзяцей, якія выпалі з акон у Мінску, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта (УСК) па Мінску Аляксандр Герасімаў.

Дзве аднолькавыя трагедыі адбыліся ў сталіцы з інтэрвалам у двое сутак.
28 ліпеня ў Фрунзенскім раёне каля 21:00 гадзіны трохгадовы Данііл, пакінуты без нагляду бацькоў у пакоі (яны кармілі малодшае дзіця ў іншым пакоі), гуляў з старэйшым братам, залез на падаконнік і абапёрся аб маскітную сетку адчыненага акна — мацаванні не вытрымалі, і дзіця выпала з чацвёртага паверху. Менш чым праз гадзіну хлопчык памёр у бальніцы.
30 ліпеня ў 22.30 ў Першамайскім раёне горада Мацвей, якому было чатыры з паловай гады, гэтак жа абапёрся аб маскітную сетку і выпаў з акна кватэры на 9-м паверсе.

Як высветлілася, хлопчык навучыўся махаць у акне бацькам, калі нехта з іх сыходзіў з хаты. Лекары змагаліся за жыццё дзіцяці, але безвынікова.

«Упраўленне і супрацоўнікі УСК вельмі занепакоеныя гэтымі двума надзвычайнымі здарэннямі

і звяртаюцца да грамадзян з настойлівай рэкамендацыі не пакідаць без нагляду дзяцей нават на кароткі час»,
— адзначыў Аляксандр Герасімаў. Паводле яго слоў, спёка можа аслабіць пільнасць бацькоў, якія пакідаюць вокны і балконныя дзверы адчыненымі. Пры гэтым дзеці не могуць ацаніць небяспеку, якой сябе падвяргаюць.

«Старэйшым неабходна быць прыкладам бяспечных паводзін для дзяцей, старацца не пакідаць іх адных, вучыць іх і тлумачыць, як варта паводзіць сябе на вадаёме або ў лесе падчас адпачынку, ля праезнай часткі, у побыце», — рэзюмаваў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?