31.07.2012 / 19:01

Сівака павысілі за «Гарадскія лініі»? 2

Начальнік Беларускай чыгункі прызначаны міністрам транспарту.

Новапрызначаны міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак.

Начальнік БЧ Анатоль Сівак і кіраўнік Stadler Rail Group Петэт Шпулер на прэзентацыі швейцарскай электрычкі ў Мінску, сакавік 2011.

Гарадскія лініі звязваюць сталіцу з Заслаўем і Рудзенскам.

31 ліпеня Аляксандр Лукашэнка прыняў шэраг кадравых рашэнняў. І калі некаторым чыноўнікам давялося са сваімі пасадамі развітацца, то начальнік Беларускай чыгункі Анатоль Сівак наадварот пайшоў на павышэнне. Ён атрымаў пасаду міністра транспарту і камунікацый.

Што магло паслужыць прычынай кар’ернага росту Сівака? Адным з самых заўважных поспехаў Беларускай чыгункі пад ягоным кіраўніцтвам можна назваць развіццё праектаў гарадскіх і рэгіянальных ліній, рэалізаваных сумесна з швейцарскай кампаніі Stadler Bussnang AG.

На сёння гарадскія лініі звязваюць сталіцу з Заслаўем і Рудзенскам, рэгіянальныя — з Оршай і Баранавічамі, а Баранавічы з Брэстам. У планах таксама арганізацыя рэгіянальных ліній паміж Мінскам і Бабруйскам.

Варта адзначыць, што адной пастаўкай цягнікоў у Беларусь справа не скончылася. Напрыканцы ліпеня стала вядома пра інвестыцыйны праект па стварэнню сумеснай вытворчасці чыгуначнага і гарадскога пасажырскага электрычнага транспарту. Інвестар — швейцарская кампанія Stadler Rail AG.

Такім чынам, можна дапусціць, што калі не асноўнай, то прынамсі адной з прычын павышэння Сівака сталі поспехі Беларускай чыгункі на «швейцарскім накірунку».

СП

0
а замест яго? / Адказаць
31.07.2012 / 20:00
ці вядома ўжо, хто цяпер будзе кіраваць БЧ? Рэд. Так. Уладзімір Марозаў.
0
Франак Нырка / Адказаць
31.07.2012 / 20:55
Пры кар'ерных перасоўваннях у нашай краіне адное толькі правіла: - Галоўнае сваечасова прытармазіць. Каб не паўтарыць падарожжы папярэдніх ікараў. Цяжкавата выконваць ролю лядоўні пры такім спякотным сонейку.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру