01.08.2012 / 01:53

Уцечка мазгоў спыненая: яшчэ аднаму выпускніку БДУ не далі выехаць у замежную магістратуру 24

«Я — выпускнік БДУ, бюджэтнай формы навучання», — напісаў у «Нашу Ніву» выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Віталь.

Яшчэ студэнтам ён апублікаваў у газеце некалькі грунтоўных артыкулаў, але гэтым разам свайго прозвішча ён не падпісаў, і вось чаму.

«Яшчэ вясною атрымаў размеркаванне на працу, а пасля таго атрымаў магістранцкую стыпендыю Варшаўскага ўніверсітэта. Пакуль чакаў афіцыйнага запрашэння, пацікавіўся ў адміністрацыі факультэта, ці не будзе ў мяне праблем адносна размеркавання — новы кодэкс аб адукацыі ж дзейнічае! У адказ мяне запэўнілі, што гэта справа тэхнікі. Бяры запрашэнне, адмацаванне — і едзь ва ўніверсітэцкі аддзел кадраў. І вось, прыехаўшы з пазначанымі дакументамі ў родны ўніверсітэт, дазнаюся, што вучыцца я магу ехаць толькі кампенсаваўшы затрачаныя на мяне за 5 год сродкі…

Ну добра, сам дурань, што яшчэ пры паступленні ў магістратуру не звярнуўся да дасведчаных юрыстаў, а пайшоў у родны дэканат. Але пытанне вось у чым: няўжо паводле новага кодэксу беларусам, што дзякуючы сваім здольнасцям паступаюць на бюджэт, шлях да наступнай еўрапейскай адукацыі зачынены як мінімум на 2 гады?

Мяркую, адказ на яго будзе цікавы не толькі мне.

З павагай, Віталь».

Нагадаем, што нядаўна ў аналагічнай сітуацыі апынуўся іншы выпускнік БДУ Алесь Шамякін. Ён паступіў у магістратуру ЕГУ, і Белдзяржуніверсітэт спагнаў з яго грошы за навучанне праз суд.

Мікола Бугай

0
Верамей Руслан / Адказаць
01.08.2012 / 02:13
Так змагацца з уцечкай мазгоў - усё адно, што змагацца з дыярэяй коркай у адно месца....
0
qqq / Адказаць
01.08.2012 / 06:20
прыйсці па размеркаванню, уладкавацца, потым звольніцца за прагулы. я гадоў 10 назад так сыходзіў. зараз не пракатвае?
0
Лепшы / Адказаць
01.08.2012 / 07:04
Про востребование оплаты - это конечно бред. А вот удержание мозгов внутри страны, пускай и такими мерами - это правильно.
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру