У Беларусі 1 жніўня на 13,6% павялічаныя памеры дзіцячых дапамог, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

З 1 жніўня да 31 кастрычніка гэтага года штомесячная дапамога па догляду дзіцяці да дасягнення ім трох гадоў будзе складаць 843.870 рублёў, з надбаўкай 75% — 1.476.770, з надбаўкай 40% — 1.181.420 рублёў.

Штомесячная дапамога па догляду дзіцяці старэйшым, чым тры гады складзе 421.940 рублёў, з надбаўкай 40% — 590.710.

Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці складзе 8.438.700 рублёў, нараджэннем другога і наступных дзяцей — 11.814.180 рублёў. Аднаразовая дапамога жанчыне, якая стала на ўлік у дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, складзе 843.870 рублёў.

Павышэнне памераў дапамог звязана з павелічэннем на 13,6% бюджэту пражытачнага мінімуму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?