Аляксей Кандраценка вынес малых з хаты, якая загарэлася з‑за гульні з запалкамі старэйшага трохгадовага хлопчыка.

31 сакавіка гаспадыня хаты ў вёсцы Хальч адыйшла з дому на кароткі час па справах. Страэйшаму зь дзяцей трапіліся пад руку запалкі — пажар пачаўся з кухні, а потым пашлі гарэць іншыя пакоі.

Дзевяціклясьнік А. Кандраценка заўважыў пажар і кінуўся ў дом, а суседка дапамагла яму выбіць дзьверы. Хлопец знайшоў малых у самым дальнім пакоі і вынес іх на вуліцу.

Сам хлопец — сірата, жыве ў роднай цёткі. Вучыцца добра, на сямёркі, не мае шкодных звычак і займаецца боксам.

Алесь Раткевіч, Радыё Рацыя

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0