01.08.2012 / 18:55

Ёсць першы беларускі медаль на Алімпіядзе! 16

Бронзу ў цяжкай атлетыцы ўзяла 22-гадовая Марына Шкерманкова.

Марына Шкерманкова ўзяла бронзавы медаль у спаборніцтвах па цяжкай атлетыцы ў вазе да 69 кг.

«Ну… з Богам…» — такі статус стаіць у Марыны на яе старонцы «Укантакце».
Яна, дарэчы, заходзіла на яе сёння ўдзень — незадоўга перад выхадам на памост.
Марына ў свае 22 гады — адна з наймацнейшых беларускіх штангістак і аўтарка двух нацыянальных рэкордаў.
Яна нарадзілася 9 красавіка 1990 года ў Глыбокім. Там пачынала вучобу, пакуль не паехала ў вучэльню алімпійскага рэзерву.

Шкерманкова — двухразовая чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў (2009, 2010), срэбны прызёр маладзёвага чэмпіяната Еўропы-2009, бронзавы прызёр маладзёвага чэмпіяната Еўропы-2011.

У гэтай вагавай катэгорыі Беларусь, апроч Шкерманковай, прэзентавала і Дзіна Сазанавец. У першым практыкаванні — рыўку — беларускі па чарзе ўзялі вагу 108 і 113 кілаграмаў. Затым Дзіна здолела зафіксаваць 115 кілаграмаў, а Марына зрабіла няўдалую спробу падняць 117. Такім чынам Сазанавец мела 2-і вынік. Шкерманкова пасля рыўка была на 5-м месцы.

У штуршку Дзіна Сазановец 136 кг з першай спробы не ўзяла, але ўзяла з другой, і ў трэцім падыходзе ўзяла 141 — 256 кілаграмаў у агульнай суме.

Столькі ж паказала і Марына Шкерманкова (135, 140 і 143), але з-за таго што яна лягчэйшая за Дзіну, яе вынік стаў трэцім.
Сазанавец — на 4-м месцы. Румынка Раксана Даніэла Чочас, якая ў суме ўзняла столькі ж, але важыць меней за беларусак, заваявала срэбра. А чацверты залаты медаль для свой ​​зборнай выйграла прадстаўніца КНДР Рым Джон Сім.
0
sid / Адказаць
01.08.2012 / 19:04
сп. Сазанавец, мабыць, вельмі агідна. Але трэба было худзець лепш.
0
Азёма Уздзенскі / Адказаць
01.08.2012 / 19:10
sid напiсаў(ла) Але трэба было худзець. ___________________________ Дылетантызм ніжэй плінтуса.
0
Yura / Адказаць
01.08.2012 / 19:14
Сазанавац могла и больше толкнуть, для серебра хватило бы. Тренеры перестраховались.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру