У апошнія некалькі гадзін у пункце пропуску «Новая Гута» на беларуска-ўкраінскай мяжы рэзка павялічваецца чарга легкавікоў на выезд з Беларусі.

Як паведамілі у прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, калі ў сярэдзіне дня ў чарзе стаяла каля 90 машын, то каля 18-й іх было ўжо каля 150. Паводле ацэнкі памежнікаў, гэта каля двух з паловай гадзін чакання.

Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе для перасячэння мяжы выбіраць суседнія пункты пропуску: «Камарын» і «Весялоўка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?