Беларускія тэнісісты Вікторыя Азаранка і Максім Мірны паспяхова стартавалі ў спаборніцтвах мяшаных пар на Алімпіядзе-2012.

Сёння на кортах Уімблдона беларуская пара ўпэўнена перайграла нямецкі тандэм Ангеліка Кербер / Філіп Пітцшнер у двух сэтах — 6:2, 6:2. Сустрэча працягвалася ўсяго 53 хвіліны.

Раней першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал жаночага адзіночнага разраду,
абыграўшы расіянку Надзею Пятрову (23-ы нумар сусветнага рэйтынгу) — 7:6, 6:4.
У матчы за выхад у паўфінал найлепшая беларуская тэнісістка зноў сустрэнецца са сваёй сённяшняй суперніцай па міксце Ангелікай Кербер (7), якая перамагла амерыканку Венус Уільямс — 7:6,7:6.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?