Брытанская мадэль Джодзі Марш вядомая сваёй любоўю да спорту. Яна і шчырая патрыётка, якая ўважліва сочыць за Алімпіядай.

У першыя некалькі дзён Гульняў брытанскай зборнай пахваліцца было няма чым: срэбра і бронза так-сяк заваёўваліся, а вось золата не было.

Джодзі шчыра засмучалася разам з жыхарамі Туманнага Альбіёна нягледзячы на тое, што сама знаходзілася на Барбадосе.

У сераду, аднак, адбыўся прарыў. Спачатку ўзнагароды вышэйшага гатунку ў акадэмічным веславанні заваявалі Хелен Гловер і Хізэр Стэнінг, а затым у веласпорце перамог Брэдлі Уігінс.

Марш адрэагавала на перамогу дзяўчат з вёсламі прынятым сярод гламурных мадэляў чынам,

а менавіта выклала ў Twitter фатаграфіі сябе каханай. Пра гэта ярка сведчыў колер купальніка -- залаты. Калі брытанцы буду перамагаць і далей, то прыхільнікі выдумшчыцы Джодзі змогуць убачыць і нешта цікавейшае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?