Трагедыя здарылася 1 жніўня ў Ашмянах, паведамляе сайт ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці.

У дзяжурную часць Ашмянскага РАУС патэлефанавала відавочца і расказала пра не зусім адэкватныя паводзіны кіроўцы «Міцубісі», які ад’язджаў ад свайго дома. Жанчына паведаміла пра напрамак, у якім паехала аўто. Туды выехаў нарад ДАІ. Неўзабаве падазронае аўто выявілі, але кіроўца не адрэагаваў на загад спыніцца і пачаў уцякаць.

На закругленні вуліцы Барунскай ён выехаў за межы праезнай часткі. Пераскочыўшы правы бардзюр машына ўзляцела над зямлёй і пераляцела праз плот жылога дома. Урэзаўшыся правай пярэдняй часткай у кут цаглянага будынка, мінівэн перакуліўся. Ні кіроўца, ні ягоная пасажырка (жонка) не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Жанчына ад атрыманых траўмаў памерла.

Як высветлілася, кіроўца «Міцубісі» быў п’яны. Утрыманне алкаголю ў яго арганізме перавысіла 2,4 праміле — гэта ў восем разоў больш за норму. Да ліпеня 2013 года ён быў пазбаўлены права кіравання. А за здзяйсненне аварыі з гібеллю пасажыркі рызыкуе застацца за кратамі, дзе цяпер ужо знаходзіцца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?