«Толькі пікетаваннем збіраем подпісы. Дзве групы стаяць па пятніцах, суботах і нядзелях у цэнтры горада і на рынку. У цэнтры штодня збіраем дзесьці 60–70 подпісаў, на рынку — 30–40», — кажа сп. Шэга.

Праўда, на подпісы асабліва не разлічваюць, бо ўсё адно будзе вылучэнне ад партыі. «Збіраем, каб нагадаць пра сябе, праверыць настроі ў грамадстве, ну і з мэтамі піяру. Падпісваюцца людзі нармальна. Прычым, рознага ўзросту і сацыяльнага становішча». Цікаўлюся, а ці падпісваюцца чыноўнікі. «Не, чыноўнікі не падпісваюцца», — смяецца сп. Шэга.

Нядаўна ініцыятыўнай групе Івана Шэгі было вынесенае вуснае папярэджанне за тое, што адзін з падпісных лістоў быў няправільна аформлена. Старшыня Слонімскай выбарчай камісіі Алена Мачаліна таксама забрала з сабой улёткі «Беларусь — гэта не Расія».

«Так, улёткі ёсць для тлумачэння, хто мы такія, што за праграму прапануем. Мы іх не распаўсюджваем, калі хочуць людзі, то могуць узяць. Цікава, што нават падыходзіла адна расіянка, цікавалася, як нам можна дапамагчы, куды перавесці грошы», — інфармацыя пра кандыдата змяшчаецца з выявай герба Пагоня.
Іван Шэга кажа, што апазіцыя ў Слоніме не маргінальная. «Мы шмат апошнім часам рабілі для свайго пазітыўнага вобразу, выступалі ў прэсе з канкрэтнымі прапановамі. Нават на гэтых выбарах да нас ставяцца лепш, чым чатыры гады таму. Ужо ведаюць, хто я такі, што не нейкі адмарозак».

Тым не менш, у перамогу кандыдат ад БНФ не верыць. Кандыдатам ад улады будзе дырэктарка школы Ала Сопікавай. «Праблем у яе не павінна быць», — кажа Шэга.

«Я салдат партыі, калі будзе прынята рашэнне аб зняцці, то буду здымацца», — кажа лекар са Слоніма.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?