«Для нашых міліцыянераў чытанне кніг вельмі важнае, інакш яны не змогуць правільна разумець законы, а самае галоўнае — абараняць правы чалавека»
— такую думку выказаў старшыня грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Мікалай Чаргінец 2 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Як жа размаўляць з нашымі міліцыянерамі, што ён павінен дапамагаць чалавеку, калі самы свяшчэнны дакумент, які дае магчымасць зразумець чалавека і яго праблемы, — кнігу, ён не чытае?» — паскардзіўся Чаргінец.

Паводле яго слоў, падчас даследавання аб наяўнасці ў бібліятэках кніг сучасных беларускіх пісьменнікаў высветлілася, што ва ўстановах МУС іх адзінкі.
«Гэта выклікае занепакоенасць. Мы будзем звяртацца да міністра ўнутраных спраў, каб сумесна падумаць аб павышэнні ўзроўню адукацыі праз кнігу нашых міліцыянераў», — сказаў кіраўнік Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Пры гэтым Чаргінец пахваліў генеральнага пракурора Аляксандра Канюка, з якім сустракаўся некалькі дзён таму. «Ён сам прапанаваў правесці сумесную калегію, пасяджэнне прэзідыумаў па праблемах літаратуры ў сферы праваахоўнай сістэмы», — паведаміў старшыня аб’яднання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?