Заснавальнік фінансавай піраміды МММ Сяргей Маўродзі абвясціў пра стварэнне новай палітычнай партыі з аналагічнай назвай. Пра гэта ён заявіў у сваім відэазвароце, размешчаным на партале Youtube.

«Прыйшоў час ўзмацняць ідэалагічную працу, бо не ўсе разумеюць мэты, да якіх мы ідзём. А мы змяняем свет! Таму я абвяшчаю пра пачатак грамадска-палітычнай работы ў нашай сістэме… Ва Украіне створана палітычная партыя „МММ“ і мы будзем вылучаць яе на выбары ў Вярхоўную Раду Украіны», — сказаў ён.

У Расіі ў пачатку чэрвеня на патрабаванне пракуратуры Масквы была заведзена крымінальная справа па факце замаху на махлярства, звязанага з праектам МММ-2011.

***

У Беларусі дзейнасць новага МММ была спынена. Так, у сакавіку 2012 г. КДБ Беларусі правёў спецаперацыю, каб спыніць дзейнасць фінансавай піраміды. У дачыненні да арганізатараў беларускага адгалінавання праекта была распачата крымінальная справа па ч.3 арт.233 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць). З сямёх затрыманых пяці чалавекам былі прад’яўленыя абвінавачванні.

«МММ-2011»інтэрнэт-піраміда. Яе сутнасць складаецца ў тым, што ўкладчыкі купляюць своеасаблівыя віртуальныя акцыі або валюту — «маўро». Ім абяцаюць досыць высокія працэнты: напрыклад, 50% за месяц. Стварыў піраміду Сяргей Маўродзі, які вядомы як заснавальнік ў былым СССР кааператыва «МММ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0