Украінскі пісьменьнік Мікола Рабчук наступным чынам пракамэнтаваў палітычныя падзеі ва Ўкраіне: «Я не чакаю ад гэтай палітычнай сытуацыі нічога асаблівага. Бо ўпэўнены, што Юшчанка ўрэшце не наважыцца на рэальны роспуск парлямэнту. Перакананы, што ўрэшце ніякіх перавыбараў у Раду ня будзе, бо Юшчанка на пасадзе прэзыдэнта зарэкамэндаваў сябе як чалавек, ня здатны на рашучыя крокі. Пад прэсінгам большасьці Рады, Юшчанка можа яшчэ дзесяць раз перайграць свае ўчорашняе рашэньне, бо яго вельмі лёгка ў нечым пераканаць. Глябальных зьменаў ва ўкраінскай палітыцы не чакаецца. Кіеў выглядае вельмі спакойным».

Фота — «Телекритика»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?