У Беларусі закрытыя 22 зоны адпачынку, якія не адпавядаюць эпідэміялагічным крытэрыям бяспекі або знаходзяцца ў нездавальняючым санітарна-тэхнічным становішчы.

Як паведамляе афіцыйны сайт Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, забаронена купанне ў Дняпры на пляжы, ва ўрочышчы Падызвоз у гарадскім пасёлку Лоеў Гомельскай вобласці і ў возеры ў аграгарадку Гурнафель Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

Закрыты 10 зон адпачынку водных аб’ектаў. У Брэсцкай вобласці гэта пляжы санаторыя «Надзея»; прадпрыемства «Санаторый «Буг» на рацэ Мухавец насупраць базы адпачынку ААТ «Брэсцкі панчошны камбінат»; пляжы на рацэ Чаква ў вёсцы Рубель Столінскага раёна; на рацэ Лясная ў Камянцы; на рацэ Ведзьма горада Ляхавічы. Таксама закрыты пляжы па вуліцы Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Брэсце, а таксама на рацэ Шчара ў вёсцы Дарава Ляхавіцкага раёна і на возеры Олтуш Маларыцкага раёна. У Гродзенскай вобласці быў забаронены адпачынак на пляжы на возеры Юбілейнае ў Гродне і на пляжы «Цэнтральны» ракі Нёман Гродна.

Абмежавана купанне дзяцей у 10 зонах адпачынку. У Брэсцкай вобласці гэта пляжы зоны адпачынку на возеры Візжар і на рацэ Мухавец у Жабінцы; на пляжах «Цэнтральны» і «Усход» у Брэсце. У Гомельскай вобласці закрыты пляжы «Цэнтральны», «Возера Любенскае», «Заходні», «Касцюкоўскі» і «Навабеліцкі» Гомеля. У Гродзенскай вобласці забаронена купанне на пляжы на возеры Малочнае вёскі Парэчча Гродзенскага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?