Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi пачало расследаванне, якое папярэднiчае ўвядзенню мераў у адказ адносна iмпарту ўкраiнскiх тавараў.

Як паведамiлi БЕЛТА ў МЗС, рашэнне аб пачатку расследавання прынята ў адпаведнасцi з беларускiм заканадаўствам i на аснове аналiзу дзеянняў Мiжведамаснай камiсii па мiжнароднаму гандлю Украiны. На думку МЗС Беларусi, рашэнне гэтай камiсii адносна ўвозу ва Украiну беларускага штучнага футра i ворсавага палатна неправамернае i «неабгрунтавана закрывае рэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь доступ на рынак Украiны».

Паводле слоў спецыялiстаў МЗС, аб’ект расследавання — украiнскiя тавары, канчатковы пералiк якiх будзе сфармiраваны ў працэсе расследавання на падставе прапаноў галiновых мiнiстэрстваў i канцэрнаў Беларусi. Пры гэтым у якасцi аб’екта расследавання будуць разглядацца тавары, сярэднегадавы аб’ём iмпарту якiх не перасягае сярэднегадавога аб’ёму экспартных паставак штучнага футра i ворсавага палатна з Беларусi ва Украiну, што быў да пачатку прымянення абмежавальных мераў украiнскiм бокам.

Галiновыя мiнiстэрствы i ведамствы да 23 красавiка гэтага года могуць падаць у МЗС заяву аб сваiм намеры ўдзельнiчаць у расследаваннi i ў тэрмiн да 23 мая прадставiць свае звесткi па ўкраiнскiх таварах, якiя, на iх думку, павiнны стаць аб’ектам расследавання.

Паводле даных Мiнэканомiкi, тавараабарот Беларусi i Украiны ў студзенi 2007 года склаў $183,7 млн i павялiчыўся на 23,6 працэнта ў параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года. Беларускi экспарт ва Украiну павялiчыўся на 16,6 працэнта i дасягнуў $90,1 млн. Iмпартныя пастаўкi ўзраслi на 31,2 працэнта да $93,6 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?