Навукоўцы вынайшлі спэцыяльны тып фэрмэнтаў, з дапамогай якіх можна стварыць унівэрсальную кроў. Яна прыдатная да пераліваньня пацыентам любой групы крыві.

Дзеяньне вынайдзеных фэрмэнтаў можна параўнаць з дзеяньнем пральнай машыны. Дзякуючы ім, крой групы A, B альбо AB «мыецца» і робіцца ўнівэрсальнай крывёю групы 0. Гэта адбываецца таму, што фэрмэнты выдаляюць г.зв. ланцужкі вугляводаў з чырвоных цельцаў чалавечай крыві. Дасьледчая група ўжо з посьпехам правяла клінічныя тэсты на пацыентах. Вынаходніцтва дазволіць пазбавіцца ад праблемы забесьпячэньня шпіталяў адпаведнай колькасьцю крыві ўсіх групаў.

Вольга Данішэвіч паводле gazeta.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0