4 жніўня ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніца. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 5–10 м/с пры навальніцах парывы да 14 м/с, днём у асобных раёнах парывы да 15–18 м/с.

Тэмпература паветра ноччу +14–20°С, днём +28–33°С.

У Мінску 4 жніўня — пераменная воблачнасць. Ноччу без істотных ападкаў. Днём кароткачасовы дождж, навальніца. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на паўночна-заходні 5–10 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +16–18°С,

днём прыблізна +30°С.

5 жніўня па краіне прагназуецца пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +12–19°С, па паўднёвым усходзе да +21°С,

днём +24–30°С, па поўдні да +34°С.

6 жніўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Па заходняй палове месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 4–9 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу +13–20°С, па паўднёвым захадзе да +22°С,

днём +27–34°С, па поўдні месцамі да +35°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?