Невядомыя людзі ў цывільным забралі намесніцу кіраўніка «Платформы» з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў і вывезьлі за межы Мінска.

Красоўская-Каспяровіч кажа, што людзі ў цывільным без тлумачэння прычынаў рэзка спынілі машыну і запатрабавалі, каб праваабаронца выйшла з аўтамабіля. Затым ёй перадалі пакет з рэчамі, і машына з’ехала.

Алена сама дабралася дадому, адкуль звязалася з дырэктарам «Платформы» Андрэем Бандарэнкам.

Раней паведамлялася, што 3 жніўня праваабаронцу павінны былі завезці ў суд Партызанскага раёна Мнска.

Намесніцу дырэктара «Платформы» затрымалі, а 16-й гадзіне 31 ліпеня людзі ў цывільным, а потым даставілі на Акрэсціна.

На яе склалі пратакол, што яна мацюкалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?