Беларусь выплаціла 43,750 млн. даляраў ЗША па чарговым купоне па пяцігадовых еўрааблігацыях.

«3 жніўня 2012 года ў адпаведнасці з умовамі выпуску дзяржаўных каштоўных папер Рэспублікі Беларусь на міжнародных фінансавых рынках Рэспубліка Беларусь выканала свае абавязацельствы ў памеры 43,750 млн. даляраў ЗША па выплаце даходу па чарговым купоне перад трымальнікамі пяцігадовых еўрааблігацый Рэспублікі Беларусь, размешчаных 3 жніўня 2010 года», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства фінансаў Беларусі.

Нагадаем, размяшчэнне еўрааблігацый было ажыццёўлена на суму 600 млн. даляраў ЗША са стаўкай купона 8,75%. Працэнты па аблігацыях выплачваюцца на паўгадавой аснове 3 лютага і 3 жніўня кожнага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?