Гэты расійскі бізнэсовец беларускага паходжання вядомы як адзін з найшчадрэйшых мецэнатаў беларускай культуры. У сваім Фэйсбуку ён змясціў «Пахвальнае слова паслу»: «Спадар Эрыксан зрабіў для Беларусі і беларушчыны больш, чым ўсе Лукашэнкі, разам ўзятыя, — піша ён. — Ен падтрымліваў Беларушчыну болей за тых, чый гэта быў афіцыйный абавязак. Высылка Эрыксана сведчыць, што ўладу ў Беларусі трымаюць антыбеларусы, — кажа Падкарытаў. — Але нічога. Прыйдзе час. А Спадару Эрыксану — быць ганаровым грамадзянінам свабоднай Рэспублікі Беларусь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0