03.08.2012 / 19:06

Ірына Кулеша заваявала бронзу ў цяжкой атлетыцы 1

Чацвёрты медаль беларусаў.

Чакалі ў цяжкой атлетыцы ўзнагароды ад Настассі Новікавай, а прыйшлі яны зусім не ад тых, на каго ставілі.

Спачатку бронзавым медалём адзначылася Марына Шкерманкова. А сёння ў вагавай катэгорыі да 75 кг трэцюю прыступку п’едэсталу заняла Ірына Кулеша.

Ірына з Брэста, ёй 26 гадоў. Раней яна не заваёўвала ўзнагарод на буйных спабароніцтвах. Узяла тры запар «драўляных» медалі (чацвёртае месца) — на Алімпіядзе-2008, а таксама на двух чэмпіянатах свету.
У выніку Ірына падняла 269 кг (121 + 148). Пазнамагацца за вышэйшыя месцы было цяжка.

Першае месца ўзяла Святлана Падабедава з Казахстана з вынікам 291 кг (130 + 161), срэбра — Наталля Забалотная (Расія) 291 кг (131 + 160). Прадстаўніца Казахстана апынулася крышку лягчэйшай, таму і ўзяла «золата».

У скарбонцы зборнай Беларусі на сённяшні момант золата, срэбра і дзве бронзы.

ЗП

0
Маэстра / Адказаць
03.08.2012 / 20:10
Віншую Ірыну!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру