«З вялікай трывогай я атрымала сёння навіны з Мінска і Стакгольма аб тым, што беларускія ўлады вырашылі выслаць шведскага пасла Стэфана Эрыксана»,
— заявіла вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Кэтрын Эштан. Тэкст заявы размешчаны на яе афіцыйным сайце.
Яна падкрэсліла, што гэта рашэнне Мінска «парушае нормы адносін паміж дзяржавамі».

Паводле слоў Эштан, ЕС і Швецыя застаюцца прыхільнымі «мадэрнізацыі Беларусі і распаўсюджванню [у краіне] еўрапейскіх каштоўнасцяў, асабліва дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона».

Эштан таксама адзначыла, што такая сітуацыя, а таксама магчымыя меры з боку ЕС будуць разгледжаны на пасяджэнні камітэта па пытаннях палітыкі і бяспекі ў Бруселі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?