Удзельнікі праведзеных 3 жніўня ў Маскве адзіночных пікетаў усклалі плюшавых медзведзянятаў да беларускага пасольства.
Яны паклалі цацкі на акно і прыляпілі наклейку з малюнкам медзведзяняці і надпісам «Жыве Беларусь!». У паветра былі запушчаны паветраныя шарыкі ў выглядзе мядзведзяў.
Серыя адзіночных пікетаў у падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі прайшла на Чыстапрудным бульвары.
Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі будзе адзначацца 4 жніўня больш чым у 10 краінах па ініцыятыве шэрагу міжнародных і нацыянальных праваабарончых арганізацый. Роўна год таму ў гэты дзень быў арыштаваны беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, старшыня закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» і
Адзін з удзельнікаў пікета, прэзідэнт Цэнтра развіцця дэмакратыі і правоў чалавека Юрый Джыбладзэ заявіў, што расійскія праваабаронцы салідарныя з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, якая выступае за свабоду і правы чалавека, але падвяргаецца за гэта рэпрэсіям.
«Важна, каб людзі ў Беларусі ведалі, што яны не адны і іх падтрымліваюць у розных краінах», — сказаў ён.
Таксама, паводле слоў Джыбладзэ, акцыя адрасавана палітыкам і ўрадам розных краін, якія прама ці ўскосна падтрымліваюць беларускі рэжым, напрыклад, крэдытамі або праз гандаль, як Еўрасаюз.
3 жніўня прадстаўнікі шэрагу расійскіх праваабарончых арганізацый перадалі ў беларускае пасольства петыцыю з патрабаваннем вызваліць Бяляцкага і іншых палітзняволеных.