Чвэрцьфінальны матч алімпійскага турніру ў міксце паміж беларускай парай Максім Мірны / Вікторыя Азаранка і індыйскай Леандэр Паес / Саня Мірза быў спынены з-за цемры пры ліку 7:5, 3:2 на карысць беларусаў.

Паядынак будзе дагуляны ў суботу, паведамляе Прессбол.

Нагадаем, што сёння Вікторыя Азаранка прайграла паўфінал адзіночнага разраду Серэне Уільямс, і ў суботу пазмагаецца за бронзу з расіянкай Марыяй Кірыленкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0