Сёлета ў летніх кавярнях і гандлёвых палатках у цэнтральнай частцы гораду піва прадавацца ня будзе. Зьнікне гэты напой і з латкоў вынаснога гандлю.

З такой прапановай на апэратыўнай нарадзе ў Менгарвыканкаме выступіў ягоны старшыня Міхаіл Паўлаў.

«Вулічны гандаль у сталіцы перавялі ў разрад цывілізаванага, тое ж самае трэба зрабіць і зь півам, падкрэсьліў Паўлаў. — Сёлета мы не павінны даваць дазволу на продаж гэтага напою ў палатках, вулічных кавярнях і на латках. Гарбату, каву, сокі, мінэральную ваду — калі ласка, рэалізоўвайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?