У лістападзе суд Першамайскага раёна Мінска прызнаў Бяляцкага вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і прыгаварыў яго да 4,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Падставай для крымінальнага пераследу стала наяўнасць у праваабаронцы замежных банкаўскіх рахункаў, сродкі з якіх выкарыстоўваліся для дзейнасці праваабарончага цэнтра «Вясна». Суд таксама не прыняў да ўвагі тое, што ўрон, які нібыта нанёс дзяржаве Бяляцкі, быў поўнасцю кампенсаваны за кошт добраахвотных ахвяраванняў грамадзян.

Арышт Бяляцкага меў шырокі міжнародны рэзананс. Беларускі праваабаронца аб’яўлены вязнем сумлення. У красавіку 2012 года Нобелеўскі камітэт прыняў кандыдатуру беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага на прэмію міру.

На мінулым тыдні група праваабаронцаў і дэмакратычных актывістаў Расіі выступіла з ініцыятывай аб’явіць 4 жніўня Міжнародным днём салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?