З 6 па 12 жніўня па краіне пройдзе прафілактычная акцыя «Дзіця — галоўны пасажыр!». Да канца канікулаў застаецца каля месяца, і пакуль перавозкі дзяцей да месцаў адпачынку, вяртанне іх з аздараўлення носяць масавы характар. Верагоднасць траўматызму юных пасажыраў павышае грэбаванне элементарнымі правіламі бяспекі. У першым паўгоддзі адбылося 73 ДТЗ, у якіх 70 такіх удзельнікаў руху траўміравана і 5 загінулі. Бяспека дзяцей узрастае дзякуючы такім сродкам як аўтафатэль, рамяні бяспекі. Іх выкарыстанне дазваляе прадухіліць непапраўнае і зберагчы самае дарагое.

На пярэднім сядзенні дзіцяці да 12 гадоў у машыне можна ехаць толькі ў аўтафатэлі. Паўналетні на заднім сядзенні можа трымаць на каленях аднаго такога пасажыра пры ўмове, што дарослы прышпілены рамянём бяспекі. За парушэнне правілаў перавозкі прадугледжаны штраф да 4 базавых велічынь (да 400 000 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?